Кнiга Валерыя Жывалеўскага «Лютня і гiтара на беларускiх землях» выйшла ў другім выданні.
Гітара ў Беларусі… Яшчэ нядаўна, якія-небудзь два дзесяцігоддзі таму назад, здавалася, такая тэма не выклікала асаблівай цікавасці, бо не існавала самога прадмета даследавання – гісторыка-культурнага быцця інструмента. Айчынныя гітарысты даволі нядрэнна арыентаваліся ў імёнах значных фігур заходнееўрапейскага гітарнага мастацтва; уласна кажучы, і сам іх рэпертуар складаўся амаль цалкам з іспана-лацінаамерыканскай музыкі з невялікім дадаткам п’ес савецкіх кампазітараў. І было дакладнае адчуванне свайго існавання на перыферыі, дзесьці ў глыбокай правінцыі ў адносінах да тэрыторый, на якіх творыцца сапраўдная гітарная гісторыя.
чытаць далей...